Вуліца Сіманава () — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва, у Задняпроўскім жылым раёне. Працягласць каля 3300 м, ад плошчы Гагарына да праспекта Шміта.

Гісторыя Старая назва — вуліца Гагарына. У 1980 годзе названа ў гонар рускага савецкага пісьменнікага і грамадскага дзеяча К. М. Сіманава. Сучаснае аблічча вуліцы стала складвацца ў пачатку 1970-х гадоў.

У 1990 годзе на вуліцы размяшчаліся абласны камітэт ДТСААФ, СПТВ № 98, абласная дзяржаўтаінспекцыя, крама «Тавары для дома», інтэрнаты ВА «Хімвалакно», тэхналагічнага інстытута, вытворчага аб’яднання праката «Світанак», паліклініка дзіцячая № 4 і паліклініка № 8, хіміка-тэхналагічны тэхнікум, станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў «АўтаВАЗ» і інш.

Паводле генеральнага плана горада 1980—1981 гадоў уваходзіць у перспектыўную зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна.

Забудова

Вулічную забудову фарміруюць у асноўным 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы. № 2 — Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж. № 4 — Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 7. № 11 (вуліца Куцепава, 2) — Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ. № 15А — інтэрнат № 2 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

№ 15 — інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. № 55Б — Магілёўская дзіцячая паліклініка № 4. № 57Б — Магілёўская паліклініка № 8. № 59А — будынак ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама (архітэктар Г. Калоева).

Паркі і скверы Да вуліцы прылягае Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Літаратура

Спасылкі