Будынак банка — будынак у Бабруйску, размешчаны па Камсамольскай вуліцы, 41. Пабудаваны ў 1902 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры неакласіцызму. Цяпер тут размешчана адміністрацыйная ўстанова.

Архітэктура Кампактны прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак пад пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад сіметрычна-восевы з бакавымі рызалітамі, завершанымі прамавугольнымі атыкамі. У дэкоры будынка выкарыстаны паўкалоны, франтоны, разеткі, атыкі. Планіроўка будынка анфіладная. У цэнтры вялікая аперацыйная зала са склепам пад ёй. У інтэр’еры захаваліся 2 прамавугольныя кафляныя печы, складзеныя на цокалях і завершаныя фігурнымі франтонамі. Плітка ўпрыгожана арнаментальным малюнкам з кветак і пялёсткаў светла-зялёных і светла-блакітных колераў.

Літаратура

Катэгорыя:Славутасці Бабруйска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Бабруйска Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Бабруйск) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:1902 год у Бабруйску