Уладзімір Антонавіч Папковіч (, вёска Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства — , ) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962—1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Мінскага вышэйшага інжынерна-радыётэхнічнага вучылішча (1963—1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Мінскага оптыка-механічнага завода. У 1966—1970 гг. настаўнічаў у школе № 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і англійскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума.

З 1982 года — старшы выкладчык нямецкай мовы Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава). З 1998 па 2005 год — загадчык кафедры нямецкай мовы гэтага ўніверсітэта. Сярод яго выпускнікоў — Арцём Арашонак.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г. Лаўрэат прэміі «Сузор'е муз» імя Уладзіміра Караткевіча.

Бібліяграфія Друкавацца пачаў з 1962 года ў рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выданнях у Мінску і Віцебску: часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосць», альманахах «Дзень паэзіі», «Далягляды», «Братэрства», «Дзвіна», «Ратуша».

Зборнікі вершаў «На досвітку» («Мастацкая літаратура», 1978); «Зерне» («Мастацкая літаратура», 1982); «Самы кароткі цень» («Мастацкая літаратура», 1988); «На тым стаю» (УПП «Віцебская абласная друкарня», 2004); «Вы будзеце смяяцца» (пад псеўданімам Ахрэм Нядбайла, «Віцебская абласная друкарня», 2008); «Рэшта» (Мн.: «Медысонт», 2010); «Пасля свята» (Мн.: Логвінаў, 2013); «Зазімак», выбраныя вершы (Мн., «Кнігазбор», 2018); «Пытанні застаюцца» (Мн., Друкарскі Дом «Вішнеўка», 2020).

Пераклады з нямецкай мовы на беларускую Ёханес Роберт Бехер. «Вяртанне да сябе». Вершы («Мастацкая літаратура», 1985); Рут Крафт. «Востраў без маяка». Раман («Мастацкая літаратура», 1987); Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму («Мастацкая літаратура», 1989); Фрыдрых Шылер. Вільгельм Тэль (у кнізе: «Скарбы сусветнай літаратуры», «Мастацкая літаратура», 1993); Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы. Раман («Мастацкая літаратура», 1994). Гудрун Паўзэванг. «Хмара». (Кніга выйшла пры падтрымцы фонду «Вяртанне», 2011); Томас Ман. «Смерць у Венецыі». Апавяданні. Пераклад. («Noblesse oblige». Янушкевіч, 2019); Вільгельм Мюлер. «Выбраная лірыка». Пераклад. (З В. Сёмухам), («Паэты планеты». Зм. Колас, 2019).

Пераклады з рускай і беларускай на нямецкую Давид Симанович. Витебск. Шагал. Любовь. (Witebsk. Chagall. Liebe. «Віцебская абласная друкарня», 2003) Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» (Taras auf dem Parnass. У кнізе: «Класіка», выдавец Віктар Хурсік, 2003)

Літаратура

Спасылкі Блог Уладзіміра Папковіча «P. S.»

Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на нямецкую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР