Васіль Мікалаевіч Герасімаў (нар. , Мінск, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (з 2021).

Біяграфія Нарадзіўся 10 верасня 1975 года ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1997 годзе пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела заканадаўства Упраўлення заканадаўства і міжнародных адносін Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, у 1999 годзе прызначаны начальнікам гэтага аддзела, у 2000 годзе — начальнікам Упраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага гаспадарчага суда.

У 2003—2012 гадах працаваў начальнікам галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у 2012—2016 гадах — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

У 2016 годзе прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці, у 2017 годзе — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі БеларусьУ Комитета госконтроля новый «старый» руководитель .

З 3 верасня 2020 года выконваў абавязкі старшыні КДК. 26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь«Малайцы, і далей трэба дзейнічаць» — Лукашэнка пры назначэнні Герасімава пахваліў КДК за аператыўнасць.

18 снежня 2023 года Герасімава дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя, а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна.

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі», ордэн Пашаны (2016).

Катэгорыя:Правазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС