Жорж Эдмон Равуль Дзюмезіль (,  — ) — французскі філолаг, лінгвіст, рэлігіязнаўца. Дзюмезіль спецыялізаваўся ў кампаратыўнай лінгвістыцы і міфалогіі. Ён быў прафесарам Стамбульскага ўніверсітэту, Практычнай школы вышэйшых даследаванняў і Калеж-дэ-Франс, а таксама членам Акадэміі навук Францыі. Дзюмезіль найперш вядомы за тое, што сфармуляваў трыфункцыянальную гіпотэзу праіндаеўрапейскай міфалогіі і грамадства. Ягоныя даследчанні маюць вялікі ўплыў у галіне параўнальнага міфалогіязнаўства і параўнальнай індаеўрапеістыкі.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Францыі Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Францыі