Вуліца Шніткі (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК на тэрыторыі былой вёскі Шніткі, якая ўвайшла ў межы Наваполацка ў 1968 годзе і ў выніку дала назву сучаснай вуліцы горада. Сёння ў гэтай цастцы горада размешчаны шматлікія садовыя таварыствы, а таксама аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Працягласць вуліцы складае каля 660 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. З цэнтральнай часткі горада грамадскім транспартам да вуліцы можна даехаць аўтобусамі № 8 "Падкасцельцы - БВК" і № 12 "Падкасцельцы - Шніткі".
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка