Ян Міха́л Заві́ша (; 1658 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі.
Біяграфія З роду Завішаў прыдомак Кезгайла герба «Лебедзь» зменены (апроч лебедзя на шчыце белая пяціляпёсткавая ружа ў кароне), першы з чатырох сыноў Андрэя Казіміра Завішы, пісара вялікага літоўскага, і Гелены Аляксандры з Агінскіх, кашталянкі троцкай. Ян Міхал ажаніўся з Петранелай Валадковіч герба «Радван», дачкой Тэадора Аляксандра, пісара земскага менскага, і Рэгіны Кастравіцкай. Старасціч менскі па бацьку, пасля там жа быў старостам гродавым. Памёр маладым на 27 годзе жыцця ў Менску. Дзяцей не было. Пахаваны ў капліцы Завішаў у менскім бернардзінскім касцёле.
Літаратура Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1845 Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T. 1—31. 1879—1908.
Катэгорыя:Старосты менскія Ян Міхал