Савецкая вуліца () — вуліца ў цэнтральнай частцы Баранавічаў.

Гісторыя З’яўляецца старэйшай вуліцай горада. Яна ўтварылася на месцы прасёлачнай дарогі, якая злучала вёскі Антанова і Грабавец. У ХІХ ст. была цэнтрам эканамічнага і культурнага жыцця горада і раздзяляла Старыя і Новыя Баранавічы. У розныя перыяды гісторыі горада назва вуліцы мянялася некалькі разоў. Першапачатковая назва вуліцы — Марыінская, у гонар Марыі, дачкі графа Івана Развадоўскага. Тут размяшчалася шмат магазінаў і грамадскіх пабудоў. У 1915 годзе Баранавічы былі акупіраваны нямецкімі войскамі. Вуліца Марыінская была перайменавана ў Хаўптштрасэ. Пасля адыходу немцаў вуліца недзе да 1921 года вярнула сваю даваенную назву.

У 1921 годзе польская ўлада назвала галоўную баранавіцкую вуліцу ў гонар Шаптыцкага, польскага генерала, камандуючага Літоўска-беларускім фронтам. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе вуліца змяніла назву на цяперашнюю — Савецкая.

Падчас акупацыі горада фашысцкімі войскамі галоўная вуліца насіла назву Марынская. З 1945 года яна зноў стала называцца Савецкай і захавала гэтую назву да цяперашняга часу.

Забудова

Няцотны бок

№ 67 — Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова. № 71 (плошча Леніна, 2) — Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт. № 77 — будынак банка (1927—1929). — № 79 — будынак Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта (1973, архітэктар Л. Макарэвіч). Будаваўся як Дом Саветаў (гарвыканкам). № 81 — «Белтэлекам». № 81А — Аддзел прымусовага выканання Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Брэсцкай вобласці

Цотны бок

№ 72 — Баранавіцкі краязнаўчы музей.

№ 76 (бульвар Штокерау, 2) — двухпавярховы будынак. № 82 — гасцініца «Гарызонт». № 88 — Баранавіцкі краязнаўчы музей. № 100 — Аддзел ЗАГС Баранавіцкага гарвыканкама. № 136 — Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы.

Спасылкі Вуліца Савецкая