Уладзімір Нахімавіч Казакоў (нар. , г. Куйбышаў) — беларускі архітэктар-рэстаўратар.
Біяграфія У 1969—1974 гадах вучыўся ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Пасля яго заканчэння ў 1974 годзе прыняты на працу намеснікам галоўнага архітэктара г. Пермі. У 1982 годзе прызначаны на пасаду галоўнага мастака г. Баранавічы. З 1987 года ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект» . У 1989 годзе прыняты ў інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя» галоўным архітэктарам Брэсцкай абласной майстэрні, ператворанай ў 1991 у ГМП «Брэстрэстаўрацыяпраект». З 2006 па 2012 яго дырэктар. У 2012 годзе стварыў сваё прадпрыемства «РэстаўрацыяІнвест».
Творчасць
Па яго праектах у Брэсце пабудаваны: гандлёвы цэнтр «Аціс-Хол» па вул. Савецкай, 68 (2014); жылы комплекс «Гармонія» з аб’ектамі абслугоўвання па вул. К. Маркса, 33 (2016); будынак Тэхнабанка па пр. Машэрава, 52 (2014); рэстаўрацыя будынка з кафэ «Візіт» і банк па вул. Савецкай, 50 (2001); прыхадскі дом пры Гарнізоннай царкве Брэсцкай крэпасці (2014).
У іншых гарадах: рэстаўрацыя Камянецкай вежы з прыстасаваннем яе пад музей (2005); рэстаўрацыя і прыстасаванне тэатра «Казіно» ў г. Пінску (2006); рэстаўрацыя Ружанскага палацавага ансамбля (1-ая чарга-2012); рэстаўрацыя Косаўскага палацава-паркавага ансамбля (2 чарга-2020); праект рэстаўрацыі сядзібы Наркевіча-Ёдкі ў в. Наднёман Мінскай вобласці (2020).
Узнагароды 4-х разовы лаўрэат прэмій конкурсаў РБ на лепшы архітэктурны твор года. Лаўрэат міжнароднага конкурсу Польскага нацыянальнага камітэта ICOMOS імя прафесара Яна Захватовіча (2002)Казаков Владимир Нахимович.
Літаратура Шамрук А. С. Архитектура Беларуси XX — начала XXI в.: Эволюция стилей и художественных концепций / Минск: Белорусская наука, 2007. — с. 227, 282. Шамрук А. С. Традиция в проектных стратегиях современной архитектуры / — Минск: Белорусская наука, 2014. — с. 59, 69. Владимир Казаков. Коссовский ансамбль-дорога к осознанию… / Архитектура и строительство, № 2, 2010 г. с. 105—111.
Спасылкі Казаков Владимир Нахимович
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Брэста