Жан-Поль Бельмандо (; ) — французскі акцёр, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфесце «французскай новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханні» (1960).

У першых сваіх карцінах ён стварыў вобраз маладога бунтара з захапляльнай усмешкай і стаў адным з любімых акцёраў еўрапейскай моладзі. Часцей за ўсё гуляў вострахарактарныя ролі ў камедыях і баевіках.

Біяграфія Нарадзіўся 9 красавіка 1933 года ў Нёі-сюр-Сен.

Вучыўся на курсах драматычнага мастацтва ў П. Дзюкса і Р. Жырара. Працаваў y парыжскіх тэатрах.

З 1956 года — у кіно. Глыбіня драматычнага даравання і здольнасць да пераўвасаблення найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханні», «Пісьмы паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, свяшчэннік» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя любоўныя гісторыі», «Адвержаныя» (паводле В.Гюго) і інш. Пазней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч долараў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсць хто», 1979; «Прафесіянал» і «Ас з асаў», 1982; «Авантурысты», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадзюсар («Ставіскі», 1974, выканаў галоўную ролю). Уладальнік кампаніі «Серыта-фільм». Аўтабіяграфія «30 гадоў і 25 фільмаў» (1963).

Памёр 6 верасня 2021 годаПамёр францускі актор Жан-Поль Бельмандо.

Фільмаграфія «Анёл на зямлі» (1959) — Мішэль «На апошнім дыханні» (1960), «Пісьмы паслушніцы» (1960), «Чачара» (1960), «Жанчына ёсць жанчына» (1960), «Леон Марэн, свяшчэннік» (1961), «Славутыя любоўныя гісторыі» (1961), «Картуш» (1962), «Дражэ з перцам» (1963) — Раймон, легіянер «Сто тысяч долараў на сонцы» (1964), «Чалавек з Рыа» (1964), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Барсаліна» (1969) — Франсуа Капэла «Цудоўны» (1973) «Ставіскі» (1974) «Труп майго ворага» (1976), «Хто ёсць хто» (1979), «Прафесіянал» (1981), «Ас з асаў» (1982), «Авантурысты» (1984), «Вясёлы Вялікдзень» (1985) «Адвержаныя» (1995). «Адзін шанец на дваіх» (1998) (Леа Брасак) «Чалавек і яго сабака» (2021) (Шарль)

Узнагароды

Кінаўзнагароды Кінапрэмія «Сезар» (1989) за фільм «Пястунок лёсу»

Дзяржаўныя ўзнагароды Камандор ордэна Ганаровага легіёна Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры Францыі