«Шлем жаху» () — сёмы раман сучаснага расійскага пісьменніка-постмадэрніста Віктара Пялевіна, створаны па заказу брытанскага выдавецтва «Canongate» у рамках міжнароднага праекта «Міфы» і выдадзены ў 2005 годзе стотысячным тыражом.
Яшчэ да выхаду друкаванай версіі «Шлема жаху» у продаж паступіла аднайменная аўдыёкніга. Ролі галоўных персанажаў агучылі: тэлевядучая Ціна Кандэлакі, перакладчык і акцёр агучвання Леанід Валадарскі, актрыса Марыя Галубкіна, акцёр агучвання Аляксей Колган, актрыса Юлія Рутберг, акцёр і тэлевядучы Мікалай Фаменка, музыка Аляксандр Ф. Скляр і іншыя. Друкаванае выданне нязначна адрозніваецца ад аўдыёкнігі — персанаж аўдыёверсіі Sartrik перайменаваны ў Sliff_zoSSchitan, і з тэксту выдалены некаторыя яго рэплікі. Неўзабаве пасля выхаду рамана была створана тэатральная пастаноўка «Shlem.com». П’еса пастаўлена маскоўскім рэжысёрам Жывіле Мантвілайтэ па матывам «Шлема жаху».
Жанр твора, напісанага ў форме інтэрнэт-чата, не абазначаны ў друкаваным выданні. Тым не менш, на афіцыйным сайце творчасці Віктара Пялевіна тэкст кнігі апублікаваны ў раздзеле «Раманы», падобнае жанравае вызначэнне прысутнічае таксама ў некаторых аглядных артыкулах, прысвечаных твору. У некаторых рэцэнзіях і крытычных аглядах у адносінах да тэксту выкарыстоўваюцца тэрміны п’еса, драматычная аповесць.
Сюжэт Восем персанажаў сустракаюцца ў адным вельмі дзіўным чаце. Кожны з іх невядомым чынам трапіў у адзін з аднатыпных пакояў з маніторам і клавіятурай. Неўзабаве яны разумеюць, што сталі ўдзельнікамі міфа пра Тэсея і Мінатаўра. Але сітуацыя аказваецца нашмат складаней, чым здаецца на першы погляд.
Персанажы: 'M'onstradamus 'I'soldA 'N'utscracker 'O'rganizm(-: 'T'heseus (TheZeus) (толькі некалькі рэплік) 'A'riadna 'U'GLI 666 'R'omeo-y-Cohiba 'S'artrik (или Sliff_zoSSchitan)
У кожнага з персанажаў за дзвярыма ёсць свой уласны лабірынт. У Манстрадамуса — тупік і зараджаны рэвальвер, у Ізольды і Рамэа — парк (таму яны спрабуюць у ім сустрэцца), у Шчаўкунчыка — пакой з апаратурай і касетамі, у Арганізма — застаўка maze, у Арыядны — спальня, у UGLI 666 — сабор і г.д.
Спасылкі Алексей Верницкий. Пелевин В. Шлем ужаса: Креатифф о Тесее и Минотавре Мария Решетняк. Мифологическая основа романа В. Пелевина «Шлем Ужаса»
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта