«Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя» — камедыйны двухсерыйны тэлеспектакль рэжысёра Уладзіміра Арлова, экранізаваны ў 1990 годзе. Зняты паводле сатырычнага рамана Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя».

Сюжэт У ролях Уладзімір Варанкоў — Самсон Вольга Сізова — Крэйна Уладзімір Шэлестаў — Лін Валянцін Букін — Сом Генадзь Давыдзька — Андросаў Аляксандр Ткачонак — Торба Яўген Крыжаноўскі — Какоцька Аляксандр Мікітчанка — Свердзялюк Анатоль Длускі — Дусік Ганна Лаўхіна — Крутарожка Святлана Кузьміна — Домна Наталля Аляксеенка — Соша-Доша Генадзь Фамін — Гарачы Генадзь Аўсяннікаў — Ахрэм Міхась Мацвееў — Чалавек у шэрым Сяргей Іваноў — Сіняблузнік Юдзіф Арончык — Хайка Віктар Міхайлаў — Бацька Антаніна Бендава — Маці

Вытворчасць Твор «Запіскі Самсона Самасуя» Андрэя Мрыя кінарэжысёр Уладзімір Арлоў адшукаў у спецсховішчах з падачы паэта Сяргея Грахоўскага ды, захапіўшыся, стварыў фільм.

Спасылкі Звесткі пра фільм на старонцы Уладзіміра Арлова

Катэгорыя:Андрэй Мрый Катэгорыя:Фільмы Уладзіміра Арлова Катэгорыя:Фільмы 1990 года Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Тэлефільмы Беларусі Катэгорыя:Кінакамедыі Беларусі