«Спе́ўнік до́браахво́тніка» () — зборнік песень Рускай вызваленчай арміі. Зборнік склаў былы настаўнік рускай мовы ў Рызе Анатоль Флаўмэ (пад псеўданімам А. Флораў ()). Зборнік быў выдадзены ў Нарве ў 1943 годзе. Кніга выдавалася Германіяй як частка антысавецкае прапаганды, накіраванай на рускіх.
Мастацкасць Тэксты песень з раздзелу «Новых вайсковых песень» не мелі й следу нацысцкай славянафобіі, насупраць, яны былі даволі патрыятычныя.
У песнях РВА вобразы мяжуюць з фальклорнымі матывамі. Антысеміцкія выпады, якія часам сустракаліся ва ўлётках, у песні не траплялі. Аднак у маршы «Боевым железным шагом» () ёсць пагроза «сталінскім чакістам» (), яких байцы РВА абяцаюць «выбіць з Урала» (). Асноўны вобраз «свабоднай Расіі» () практычна неканкрэтызаваны. Меркаваць пра яго можна толькі па малюнку з вокладкі спеўніка, на якім сялянская хата, плуг і царква.
Гісторык Кірыл Аляксандраў зазначаў:Каб падкрэсліць патрыятычныя пачуцці было б даволі толькі выконваць некаторыя старыя песні Рускай Імператарскай або Белай арміі, але ўласаўцам хацелася, каб у песнях абавязкова знайшлі адлюстраванне іх спецыфічнае становішча і прапагандаваныя мэты. Так высунуліся некалькі ўласных паэтаў — І. Градаў, Н. С. Фрэйберг, А. Фролаў (А. Я. Флаўмэ), А. Якаўлеў і іншыя. Найбольш вядомым аўтарам музыкі стаў М. Давыдаў. Напісаныя імі песні не вызначаліся асаблівымі мастацкімі якасцямі, і да іх трэба ставіцца так, як наогул ставяцца да любога салдацкага фальклору.
Змест Спеўнік складаецца з 4 раздзелаў, якія змяшчаюць агулам 40 песень з нотамі:
«Новыя ваенныя песні» (; 6 песень), якія былі напісаны падчас вайны адмыслова для РВА: «Мы идем», «В бой», «Выходили к лесу добровольцы», «Что за песня над полями льется», «Боевым железным шагом», «Песня трудовых добровольцев». «Старыя ваенныя» (; 7 песень): «Взвейтесь соколы орлами», «Ермак», «Полноте, солнышко», «Наливай, выпивай», «Казачка», «Солдатушки-ребятушки», «Пусть свищут пули». «Народныя» (; 18 песень), якія ахоплівалі палову зборніка і падзяляліся на дзве часткі. Першая частка (10 песень): «Как на горе калина», «Вдоль по улице метелица метет», «Я посею ли», «Во поле березонька стояла», «Ходила младешенька», «Калинка», «За горами, за долами», «Ах, вы, сени, мои сени», «Как из улицы в конец», «Вниз по Волге реке». Другая (8 песень): «То не ветер ветку клонит», «Двенадцать разбойников», «Вдоль да по речке», «Среди долины ровные», «Ой, полным полна коробушка», «Зимний вечер», «Зимняя дорога», «Вечерний звон», «Пераклад з нямецкай» (), у якім толькі «Лили Марлен», адна з самых вядомых ваенных песень таго часу.
Аўтары песень А. Флораў («Мы идем», «В бой», «Что за песня над полями льется») І. Градаў («Выходилик лесу добровольцы») А. Якаўлеў («Боевым железным шагом», «Песня трудовых добровольцев») Л. Юр’еў («Песня трудовых добровольцев») М. Някрасаў («Ой, полным полна коробушка») А. Пушкін («Зимний вечер», «Зимняя дорога») І. Казлоў («Вечерний звон») М. Давыдаў (музыка)
Гл. таксама Юнацкі спеўнік Мы ідзём шырокімі палямі
Спасылкі РОА: Песенник добровольца Песенник добровольца РОА: на «LiveJournal»
Катэгорыя:Песні на рускай мове Катэгорыя:Руская вызваленчая армія Катэгорыя:Кнігі 1943 года Катэгорыя:1943 год у музыцы