«Запаведнымі сцежкамі беларускай зямлі» — беларускі дакументальны фільм, зняты «Film Studio Aves» па замове Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Змест Магутныя зубры сярод векавых дубраў. Імклівыя арлы над бясконцымі непраходнымі балотамі. Нястомныя ваўкі, няўлоўныя рысі і непрадказальныя мядзведзі дрымучых пушч. Чароды легкакрылых птушак у сінявокай краіне… Усё гэта — запаведная Беларусь, — некранутая прырода, захаваная людзьмі для нашай сучаснасці і будучыні…

Над фільмам працавалі аўтар сцэнарыя, рэжысёр, аператар — Ігар Бышнёў аўтар музыкі — Наталля Цецарэўская гукарэжысёр — Мікалай Гелін мантаж — Сяргей Грамыка пераклад — Дар’я Курловіч дыктар — Сяргей Жбанкоў

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі