Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (нар. 31 ліпеня 1992, г. Вілейка, Мінская вобласць — (?), Мінская вобласць) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіне.

Ягоны брат — Павел Кухта, добраахвотнік у вайне ва Украіне. З 2022 года з’яўляецца кіраўніком варшаўскага Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць у Батальёне імя Кастуся Каліноўскага.Беларусы аб’ядналіся супраць агрэсіі ПуцінаЭмігранты з Беларусі дапамагаюць Батальёну імя К. Каліноўскага

Гібель Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу з бела-чырвона-белым сцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Мінску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе.

Знік 12 жніўня. Раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Мінскам. Паводле геалакацыі ягонага тэлефону Мікіта ў дзень свайго знікнення мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі.

Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнання.

Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасля здымкаў праграмы для «Белсата» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх збівалі і там таксама апошні раз «засвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказанні.

18 сакавіка 2021 года стала вядома, што Следчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце смерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасцю ў чыіх-небудзь дзеяннях складу злачынства».

Пахаванне Пахаваны Мікіта Крыўцоў на старых могілках у МаладзечнеМагілы беларусаў, чые сьмерці зьвязаныя з пратэстамі. ФОТА.

Памяць 19 лістапада 2022 года стала вядома, што ў палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова.У палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова

24 лістапада 2022 года Крыўцоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні

У чэрвені 2023 года таксама ўзганароджаны медалём «Гонар і годнасць» ад Аб’яднанага пераходнага кабінета. Медаль з рук Святланы Ціханоўскай атрымаў брат Мікіты«Прыгнёт з моцных нараджае волатаў». Ціханоўская ўручыла ў Варшаве ўзнагароды. 14.06.2023 // Наша Ніва.

Гл. таксама Спіс загінулых падчас пратэстаў у Беларусі (2020—2021)

Катэгорыя:Загінулыя на акцыях пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе