ААТ «Кіруючая кампанія холдынга „Забудова“» — комплексны домабудаўнічы холдынг, у склад якога ўваходзяць 4 заводы. Усе прадпрыемствы размешчаны на пляцоўцы ў пасёлку Чысць. Асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца выпуск блокаў з ячэістага бетону, магутнасць лініі 364,8 тысячы м³ у год. Таксама на прадпрыемствах холдынга вырабляюцца сухія будаўнічыя сумесі, цэментная дахоўка, бетонныя канструкцыі, вокны, дзверы і іншыя сталярныя вырабы. У складзе холдынга ёсць праектная і будаўнічая арганізацыі.

Доля дзяржавы ва ўстаўным фондзе холдынга складае 63 %.

Гісторыя 1984 год — пачатак узвядзення завода буйнапанэльнага будаўніцтва. Планавалася ўладкаваць на ім працаўнікоў торфапрадпрыемства «Краснае», якое мела дэфіцыт торфу ў радовішчы масіва балота Чысць. 1987 год — першая чарга домабудаўнічага камбіната была здадзена ў эксплуатацыю. 1988 год — утвараецца Красненскае праектна-будаўнічае аб’яднанне. У 1989 годзе яно пераймяноўваецца ў Чысцінскую асацыяцыю па жыллёваму будаўніцтву. 1990 год — утвараецца акцыянернае таварыства «Забудова» ў адпаведнасці з міжурадавымі пагадненнямі ФРГ і СССР аб вывадзе войскаў з тэрыторыі ГДР. Асноўнымі акцыянерамі сталі РА «Белсельбуд», «Белтрансгаз», фінансавае ўпраўленне Мінаблвыканкама, МП «Белая Вежа», аб’яднанне «Слуцксельбуд», «Першая Мінская птушкафабрыка» і іншыя. 1992 год — пачатак мантажу ліній па выпуску ячэістага бетону. Пастаўкі абсталявання, навучанне спецыялістаў выконваў нямецкі канцэрн Hebel. Мантаж працягваўся да 1999 года.

Сучасны стан

У снежні 2012 года Мінаблвыканкам на аўкцыёне прадаў 38,6 % акцый «Забудовы» расійскай кампаніі «Русь-К», аднак у чэрвені 2013 здзелка была скасавана.Мінаблвыканкам скасаваў пагадненне аб продажу акцый Прадпрыемства знаходзіцца ў стане санацыі з 2015 года з-за прычыны вялікіх запазычанасцяў за пастаўкі газа і электрычнасці, а таксама пратэрмінаваных крэдытаў. Чыстыя страты кампаніі за 2014 год склалі больш за 64 млрд рублёў, больш за палову ад гэтай сумы — працэнт за карыстанне крэдытамі, які прадпрыемства доўгі час брало пад высокія адсоткі. Па стане на 1.03.2015 агульная запазычанасць па банкаўскім крэдытам складае 159,5 млрд рублёў, а перад іншымі крэдыторамі 132,9 млрд рублёў. Як Забудова дайшла да банкрутства — tut.by, 8 красавіка 2015 У 2018 годзе Эканамічны суд Мінскай вобласці працягнуў тэрмін санацыі да 2023 года.

Спасылкі Афіцыйная старонка Як Забудова дайшла да банкрутства

Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Чысць (пасёлак)