«Выратаваць шарагоўца Раяна» () — амерыканскі эпічны ваенны фільм 1998 года рэжысёра Стывена Спілберга паводле сцэнара Роберта Родата. Апісвае гістарычныя падзеі Другой сусветнай вайны, як высадка ў Нармандыі. У галоўных ролях зняліся Том Хэнкс, Том Сайзмар, Эдуард Бёрнс, Мэт Дэйман і іншыя. Фільм з'яўляецца сумеснай вытворчасцю DreamWorks Pictures, Paramount Pictures, Amblin Entertainment і Mutual Film Company, прычым DreamWorks распаўсюджвала фільм у Паўночнай Амерыцы, а Paramount прасоўваў фільм на міжнародным узроўні.

Фільм атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру прэміі «Залаты Глобус». Акрамя таго, кінастужка была намінавана на адзінаццаць прэмій «Оскар», але стала лаўрэатам толькі пяці ўзнагародаў за найлепшую рэжысуру, найлепшы мантаж фільму, найлепшую аператарскую працу, найлепшы гук і найлепшы мантаж гуку. Галоўны ж тытул найлепшага фільму прэміі «Оскар» стаў фільм «Закаханы Шэкспір».

Сюжэт У наш час пажылы мужчына разам з сям’ёй наведвае могілкі Нармандыі. Ля надмагілля ён становіцца на калені, успамінаючы былыя дні. Раніцай 6 чэрвеня 1944 года амерыканскія салдаты высаджваюцца на пляжы Омаха ў рамках аперацыі па ўварванні ў Нармандыю. Яны нясуць вялікія страты пры штурме ўмацаваных абарончых пазіцый Германіі. Капітан Джон Мілер (Том Хэнкс) з 2-га батальёна рэйнджараў вядзе прарыў з пляжу. Дзесьці ў іншым месцы на пляжы мёртвы жаўнер ляжыць тварам у крывавым прыбоі, на яго камуфляжы напісана Ш. Раян.

У Вашынгтоне, у ваенным дэпартаменце генерал Джордж Маршал (Харві Прэснел) даведваецца, што трое з чатырох сыноў сям’і Раян былі забіты на вайне за кароткі час. Дэніел Раян у Новай Гвінеі незадоўга да высадцы ў Нармандыі, Шон Раян на пляжы Омаха і Пітэр Раян на пляжы Юта. Чацвёрты сын, Джэймс Фрэнсіс Раян (Мэт Дэйман), знаходзіцца ў 101-й паветрана-дэсантавай дывізіі недзе ў Нармандыі. Прачытаўшы ўслых ліст Біксбі, які напісаў Аўраам Лінкальн, Маршал загадвае знайсці адзінага ацалелага Раяна і вярнуць яго дадому.

Праз тры дні пасля высадкі Мілер атрымлівае загад знайсці Раяна і вярнуць яго назад. Ён абірае сем чалавек са сваёй кампаніі, каб выканаць загад. Яны прыязджаюць у Нёвіль, дзе сустракаюць атрад 101-й дывізіі, які змагаецца супраць ворага. Аднаго вайскоўца з атраду, Эдрыена Капарза (Він Дызель), забівае нямецкі снайпер. Мілер і атрад знаходзяць шарагоўца Джэймса Раяна, але высвятляюць, што той – Джэймс Фрэдэрык Раян. Ад праходзячых міма салдат Мілер даведваецца, што Раян, якога трэба выратаваць, абараняе важны мост у Рамеі, таму атрад накіроўваецца туды.

Крытыка Фільм быў ухвалены крытыкамі і гледачамі. Была асабліва адзначана праца Стывена Спілберга ў стварэнні рэалістычных батальных сцэнах«Saving Private Ryan review». Los Angeles Times., а таксама ігра акцёраў«Saving Private Ryan» . Roger Ebert.. Кінастужка мае рэйтынг 93% на агрэгатары аглядаў «Rotten Tomatoes» на аснове 139 аглядаў з сярэднім балам 8,64/10. Паводле словаў крытыкаў, чарговы раз Том Хэнкс паказаў добры выступ, а Спілберг стварыў дужа рэалістычны ваенны фільм, які практычна перайначыў жанр. Фільм таксама мае адзнаку 91 з 100 магчымых на «Metacritic» на аснове 35 аглядаў крытыкаў, што паказвае ўхвалу фільму«Saving Private Ryan». Metacritic..

Зноскі

Спасылкі Выратаваць шарагоўца Раяна на сайце Internet Movie Database Выратаваць шарагоўца Раяна на сайце AllMovie Выратаваць шарагоўца Раяна на сайце Rotten Tomatoes

Катэгорыя:Фільмы 1998 года Катэгорыя:Фільмы ЗША Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы Стывена Спілберга Катэгорыя:Фільмы-драмы 1998 года Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1998 года Катэгорыя:Фільмы, знятыя лаўрэатамі прэміі «Оскар» за «Найлепшую работу аператара» Катэгорыя:Фільмы, знятыя лаўрэатамі прэміі «Оскар» за «Найлепшую рэжысуру» Катэгорыя:Фільмы, знятыя лаўрэатамі прэміі «Оскар» за «Найлепшы мантаж» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures Катэгорыя:Фільмы кампаніі DreamWorks Pictures Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Уільямс