Электратэхнічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Гісторыя У Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (БелIIЧТ) з 1968 года ажыццяўлялася падрыхтоўка інжынераў-электрыкаў на завочным і вячэрнім факультэтах на кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», якая была ўтворана ў 1966 годзе і ўваходзіла ў склад эксплуатацыйнага факультэта. У 1970 годзе ў адпаведнасці з загадам рэктара БелIIЧТа прафесара Пятра Аляксандравіча Сыцко быў створаны электратэхнічны факультэт (ЭТФ), у склад якога ўвайшлі кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», «Электратэхніка» і «Фізіка». У 1971 годзе атрымалі пуцёўку ў жыццё першыя 42 інжынера-электрыка завочнага і вячэрняга факультэтаў, а ў 1973 годзе адбыўся першы выпуск на ЭТФ — 55 інжынераў-электрыкаў, падрыхтаваных па дзённай форме навучання.

Спецыяльнасці Па спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханікі і сувязь на чыгуначным транспарце» прадугледжаны наступныя спецыялізацыі: «Аўтаматыка і тэлемеханіка»; «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі»; «Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіраўнічыя сістэмы».

Кафедры У склад факультэта ўваходзяць чатыры кафедры і адна выпрабавальная лабараторыя:

Вышэйшая матэматыка Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь Электратэхніка Інфармацыйна-кіраўнічыя сістэмы і тэхналогіі Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў (лабараторыя)

Дэканы

Анатоль Васільевіч Бяссоненка (1970—1986) Міхаіл Сяргеевіч Касцёнак (1986—1993) Уладзімір Мікалаевіч Фамічоў (1993—1994) Канстанцін Афанасьевіч Бачкоў (1994—1997) Васіль Савельевіч Смалянчук (1997—2001) Фёдар Яфімавіч Сатыроў (з 2001)

Катэгорыя:Факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:1970 год у Гомелі