Рэзідэнт ( — аселы, той, хто ўвесь час знаходзіцца ў пэўным месцы) — пэўны статус юрыдычнай або фiзiчнай асобы ў падатковым заканадаўстве, а таксама ў некаторых іншых галінах заканадаўства, які адлюстроўвае сувязь гэтай асобы з той ці іншай дзяржавай.

У больш вузкім і прафесійным сэнсе гэта юрыдычныя асобы альбо дыпламатычныя прадстаўніцтвы, якія маюць пастаяннае месцазнаходжанне ў пэўнай краіне. У вузкім сэнсе гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў спецыяльным заканадаўстве для вызначэння суб'ектаў праваадносін, якія маюць дадатковыя правы і абавязкі. У некаторых прававых інстытутах заканадаўчае вызначэнне гэтага тэрміна мае асаблівасці, і таму падлягае прымяненню толькі да пэўнага тыпу праваадносін.

Класіфікацыя Тэрмін рэзідэнт можна класіфікаваць як: паводле суб’ектнага складу: фізічныя асобы, юрыдычныя асобы, дыпламатычныя прадстаўніцтвы; паводле аб’екта прававога рэгулявання альбо інстытутаў права: падатковыя рэзідэнты, мытныя рэзідэнты, банкаўскія рэзідэнты, іншыя.

Спасылкі Рэзідэнт Рэспублікі Беларусь на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Резиденты Республики Беларусь на сайце Kodeksy-by.com

Катэгорыя:Міжнароднае права Катэгорыя:Фінансавае права