Ра́мі, рамі белае, кітайская крапіва (Boehmeria nivea) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовы паўкуст з добра развітай каранёвай сістэмай і 5—20 прамастойнымі негалінаванымі парасткамі цыліндрычнай формы вышынёй да 3 метраў. Парасткі штогод адміраюць. Лісце буйное (даўжынёй 7—15 і шырынёй 6—12 см), сэрцападобнай формы, апушанае знізу, зубчастае па краі. Кветкі дробныя, аднаполыя, зеленаватага або ружаватага колеру, у шматкветных мяцёлках у пазухах верхніх лісцяў. Плод — дробная, падоўжаная, апушаная сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Азіі (Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія, Тайвань, Індыя, Непал, Бутан, Індакітай, ІнданезіяTaxon: Boehmeria nivea (L.) Gaudich. // Germplasm Resources Information Network).
Гаспадарчае значэнне Доўгія (да 500 мм), трывалыя, амаль не гніючыя, шаўкавістыя валокны рамі белага выкарыстоўваюцца ў вытворчасці тканін, паперы, канатаў, рыбалоўных сетак і інш. У некаторых краінах (Калумбія, Куба) расліна вырошчваецца ў якасці кармавой культуры. У В’етнаме лісце рамі выкарыстоўваецца ў нацыянальнай кухні.
Сінонімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Boehmeria nivea (L.) Gaudich. // Tropicos
Катэгорыя:Крапіўныя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Раслінная сыравіна Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1830 годзе