Механічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Гісторыя Механічны факультэт — адзін з найстарэйшых факультэтаў БелДУТа. З 1953 года выпускаючымi кафедрамі факультэта падрыхтавана больш за 8000 маладых спецыялістаў.

Спецыяльнасці Цягавы састаў чыгуначнага транспарту: (МТ) Цеплавозы (кваліфікацыя — інжынер-электрамеханік). (МЭ) Электрычны транспарт і метрапалітэн (кваліфікацыя — інжынер-электрамеханік). Рухомы састаў чыгуначнага транспарту: (MB) Вагоны (кваліфікацыя — інжынер-механік). (МД) Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка на чыгуначным транспарце (кваліфікацыя — інжынер-механік). Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў: (МО) Абсталяванне і тэхналогіі павышэння зносаўстойлівасці і аднаўлення дэталяў машын і прыбораў (кваліфікацыі — інжынер-механік, інжынер). Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцявых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання (МС) Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцявых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання (кваліфікацыя — інжынер-механік). Электразабеспячэнне (МЭС) Электразабеспячэнне чыгунак (кваліфікацыя — інжынер-энергетык).

Кафедры У склад факультэта ўваходзяць кафедры: Вагоны; Графіка; Транспартна-тэхналагічныя машыны і абсталяванне; Лакаматывы; Тэхнiчная фiзiка і тэарэтычная механіка.

Дэканы

Уладзімір Аляксеевіч Белы (1954—1960) Аляксандр Іванавіч Філімонаў (1960—1961) Уладзімір Антонавіч Гуткоўскі (1961—1965) Е. І. Ільянкоў (1965—1965) Аляксандр Міхайлавіч Яргучоў (1965—1966) А. І. Філімонаў (1966—1973) В. В. Рафалоўскi (1973—1974) Рустам Карымавіч Гізатулін (1974—1979) Міхаіл Пятровіч Кучма (1979—1986) В. А. Голубеў (1986—1988) Веньямін Іванавіч Сянько (1988—2001) С. І. Сухапараў (2001—2004) Юрый Генадзьевіч Самадум (2004—2009) Яўген Пятровіч Гурскі (2009—2019) Артур Уладзіміравіч Пуцята (з 2019)

Катэгорыя:З’явіліся ў 1953 годзе Катэгорыя:1953 год у Гомелі БелДУТ