Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму () — палітычная праграма радыкальнага крыла Глінкавай славацкай народнай партыі, агалошаная Войцехам Тукам на паседжанні Глінкавай гвардыі ў Трэнчынскіх-Цепліцах.

Складанне Адразу пасля перамоваў у Зальцбургу радыкалы пачалі кампанію па ўкараненні ідэалогіі і метадаў нацыянал-сацыялізму ў грамадскім жыцці Славаччыны. Войцех Тука сцвярджаў, што ў выніку перамоваў у Зальцбургу для Славаччыны пачалася новая, блажэнная эра. Новая сістэма павінная была характарызавацца працай, дысцыплінай, бясстрашнасцю й бескарыслівасцю. 21 студзеня 1941 году Войцех Тука агалосіў 14 пунктаў праграмы славацкага нацыянал-сацыялізму. Праграма была складзеная Войцехам Тукам і бератарам са службы прапаганды Эндрасам паводле нямецкай мадэлі.

Змест У праграме высоўваюцца патрабаванні рэформы Славацкага сойму, паводле якой некаторыя функцыі парламента павінныя перайсці ўраду. Таксама патрабуецца адміністрацыйная рэформа, якая мусіць спрасціць кіраванне. Праграма выступае за падтрымку сельскай гаспадаркі, фактычна спыненне ўрбанізацыі, каб «не цягнуліся тысячы і тысячы ў гарады» (). У праграме таксама гаворыцца пра падтрымку прадпрымальніцтва, аднак адмаўляецца прынцып канкурэнцыі. Праца ж аб’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, гэтаксама гаворыцца пра грамадзянскі абавязак працаваць на карысць нацыі. Агалошваецца ўсеагульная даступнасць да дасягненняў у культуры і гэтак далей незалежна ад матэрыяльнага становішча. Царква мусіць мець дзяржаўную падтрымку. Апошнім пунктам з’яўляецца развязанне жыдоўскага пытання.

Зноскі

Спасылкі

Тэкст па-славацку Тэкст па-нямецку

Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:Нацызм Катэгорыя:1941 год у Славакіі Катэгорыя:Студзень 1941 года Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Глінкава славацкая народная партыя