Казімір Ян Вайшнаровіч (; ?, Ашмянскі павет — ) — юрыст, дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. Доктар філасофіі (1642), доктар тэалогіі і абодвух правоў.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Вайшнаровічаў герба «Марскі кот». Вучыўся каля 1640—1642 гадоў у Віленскай акадэміі, пасля, відаць, у Рыме. Каля 1661 года зноў наведаў Італію (Перуджу). Да 1644 года прыняў духоўны сан, быў канцлерам віленскім, схаластыкам пільтэнскім, пробашчам эйсмантаўскім, з 1676 года член віленскай капітулы. Адначасова каралеўскі сакратар, у 1676 годзе рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ. У 1662 годзе фундаваў кафедру палітыкі ў Віленскай акадэміі (адкрыта ў 1677 годзе) і падараваў ёй сваю бібліятэку.

Дзейнасць Быў вядомы як аратар, прапаведнік. Аўтар шматлікіх друкаваных пропаведзяў і панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах. У 1644—1648 гадах выдаў збор акалічнасных прамоў «Палітычны прамоўца», які меў характар падручніка рыторыкі.

Творы

Orator polityczny na trzy części, pogrzebową, weselną i różnym aktom służącą. Wilno, 1644; Kazanie na reformę obyczajów dworskich. Kraków, 1647; Dom mądrości kolumnami wsparty. Antwerpia, 1647; Krwawa Chrystusowa winnica, abo Kazanie o Błogosławionym Jozafacie Koncewiczu. Kraków, 1647; Novus sol in coelo Basiliano relucens. Romae, 1648 (2 ed. Cracoviae, 1648); Triumphate feretrum supergas Vladislaus IV Rex Poloniae publica oratione exponitur. Romae, 1648; Orator polityczny weselnym i pogrzebowym służący aktom. Kraków, 1648 (2 wyd. 1677); Rycerz Ignacego Loyoli Stanisław Kostka kazaniem wystawiony. Wilno, 1655; Arsenał miłosierdzia Panny Przenajświętej Mariej. Paryż, 1668.

Спасылкі

Катэгорыя:Юрысты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Постаці вялікалітоўскага каталіцтва Катэгорыя:Каралеўскія сакратары Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Аратары Катэгорыя:Прапаведнікі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі