«Generation П» — экранізацыя аднайменнага рамана Віктара Пялевіна у пастаноўцы Віктара Гінзбурга. Праца над фільмам пачалася ў канцы 2006 года, у расійскі пракат фільм выйшаў 14 красавіка 2011 года. У першыя два дні пракату на тэрыторыі СНД фільм паглядзелі 255 тысяч гледачоў, зборы за гэты перыяд склалі больш за 2 мільёны долараўОбъявлена официальная дата выхода фильмаКассовые сборы (бокс офис) России.

Гісторыя стварэння Праект здымаўся як незалежнае кіно — грошы на здымку Гінзбург прыцягваў самастойна. Бюджэты імкліва канчаліся, і некалькі разоў карціна была на мяжы спынення, таму працэс здымак заняў каля пяці гадоў.

Фільм «Generation П» — першая вялікая праца аўтара — быў успрыняты публікай і крытыкамі вельмі востра. Адны сцвярджалі, што ў ім няма і ценю Пялевіна, іншыя ўпэўненыя, што ён — дакладны падрадкоўнік рамана. Пры гэтым, працуючы над сцэнарыям, Гінзбург змяніў па-свойму многія часткі, зрэшты, вельмі акуратна, баючыся парушыць атмасферу самога твораПелевин по-американски.

Фільм быў зняты ў Маскве і Падмаскоўі. Так, «Інстытут пчалярства», ён жа «Міжбанкаўскі камітэт», здымаўся ў асноўным у будынку РИА Новости на зубаўскім бульвары. Кабінет Азадоўскага з панарамным відам на Маскву здымаўся ў Смаленскім пасажы.

Сюжэт Выпускнік Літінстытута Вавілен Татарскі праз кар’еру ў рэкламным бізнесе Расіі 1990-х гадоў праходзіць шлях ад прадаўца ў шапіку да лічбавага ўвасаблення мужа багіні Іштар.

Сюжэт у цэлым адпавядае раману Пялевіна, пры гэтым апушчаны ці скарочаны некаторыя главы рамана, а таксама дададзеныя сцэны, якіх няма ў кнізе. Так, «гаворка» Чэ Гевары пра ваў-імпульсы і ваў-фактары, якая займае больш за 5 % агульнага аб’ёму рамана, у фільме доўжыцца крыху больш за хвіліну. Усяго з адной фразы Марковіна ў кнізе: «Трэба новых палітыкаў рабіць, сучасных — праграму разам з харызмай!» ў фільме выведзена лінія новага прэзідэнта Расіі, якога «Міжбанкаўскі камітэт» «зляпіў» з кіроўцы Колі.

Узнагароды і прэміі Фільм быў запрошаны ў афіцыйныя праграмы дзясяткаў вядучых фестываляў свету, уключаючы прэстыжную праграму «Авангард» фестывалю ў Таронта. Фільм выйграў «Спецыяльную згадку журы» у Карлавых Варах і атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі расійскага кіно «Спутнік над Польшчай», які праходзіў у Варшаве і з’яўляецца самым буйным у свеце штогадовым аглядам расійскіх фільмаў.

Выданне «Russia Beyond the Headlines», якое з’яўляецца міжнародным праектам «Расійскай газеты», назвала Generation «П» адным з лепшых 11 фільмаў 2011 года, паставіўшы яго на першае месца.

У студзені 2012 года амерыканскае інтэрнэт-выданне The Huffington Post паставіла фільм на першае месца сярод 63 замежных фільмаў, якія прымалі ўдзел у міжнародным кінафестывалі ў Палм-Спрынгс (Каліфорнія)"Generation «П» — российский фильм года по оценкам независимых критиков и журналистов // Частный корреспондент.

Крыніцы

Спасылкі Гуреев М. В. Поколение «пепси» или «пятой ноги»? // Сервер национальной прозы РФ. Режиссёр: «Generation П» — истинно независимое кино (интервью Виктора Гинзбурга для «BBC Russian»)

Многострадальный трип (рецензия сайта ArtRead.ru) Виктор Гинзбург, режиссёр "Generation «П»: «Все, что сочинил Пелевин в 90-х, стало реальностью!» // «Комсомольская правда», 2 ноября 2009 Виктор Гинзбург: против мухоморов закона нет // «РИА Новости», 11.04.2011 Антон Самарин. Виктор Гинзбург: Кому охота быть матрицей? // фонд «Русский мир», 13.04.2011 «Generation П»: знаковое кино о российской эзотерике 90-х (Фонд «Русский мир», 2011 г) Мнение о фильме психотерапевта А. Г. Данилина

Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы Расіі 2011 года Катэгорыя:Экранізацыі раманаў