Пратэсты 2020 года ў Лівіі — вулічныя пратэсты ў Лівіі. Пачаліся з нагоды дрэннага ўзроўня жылічна-камунальных паслуг на апошнім этапе грамадзянскай вайны. Акцыі прайшлі як на тэрыторыі, кантраляванай Урадам нацыянальнай згоды (Трыпалі, Місурата, Эз-Завія), так і Палаты прадстаўнікоў (Бенгазі і Сабха).
Ход падзей Жнівень 23 і 24 жніўня 2020 года ў Трыпалі, Місураце і Эз-Завіі прайшлі пратэсты з нагоды адключэння электраэнергіі і вады, недахопу паліва і газу, дрэннай бяспекі і пандэміі COVID-19.
Мясцовыя апалчэнні адкрылі агонь па дэманстрантах, паранеўшы некалькіх. Міністэрства ўнутраных спраў УНЗ заявіла, што грамадзяне маюць права на мірны пратэст. У той жа час міністэрства ўзбудзіла крымінальную справу па факце расстрэлаў. Сілы абароны Трыпалі заявілі аб сваёй падтрымцы права жыхароў на правядзенне вулічных пратэстаў. Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па падтрымцы ў Лівіі (МААНПЛ) таксама заклікала правесці расследаванне. Міністр унутраных спраў Фатхі Башага раскрытыкаваў баевікоў, заявіўшы, што баявыя патроны выкарыстоўваліся «без разбору», а таксама што баевікі выкрадалі дэманстрантаў і «сеялі паніку сярод насельніцтва, пагражаючы бяспецы і грамадскаму парадку».
Прэм’ер-міністр УНЗ Фаіз Сарадж адказаў на пратэсты доўгай прамовай, адхіленнем ад пасады міністра Башагі і перастаноўкамі ў Кабінеце міністраў. Салах Эдзін Аль-Намруш стаў міністрам абароны, а Махамад Алі аль-Хадад узначаліў армію.
Верасень 11 верасня ў Бенгазі прайшлі пратэсты з нагоды «ўмоў жыцця і адключэння электраэнергіі», падчас чаго адбылося спальванне шын і блакаванне дарог. Пратэсты працягваліся 12 і 13 верасня і хутка распаўсюдзіліся на гарады Байда, Сабха і Марджы. Пратэстоўцы ў Бенгазі падпалілі будынак, які выкарыстоўвалася ўладамі, звязанымі з Лівійскай нацыянальнай арміяй у якасці штаб-кватэры. 13 верасня ўрад на чале з Абдалой аль-Тані заявіў пра сваю адстаўку.
Адначасова ў Трыпалі перад будынкам Прэзідэнцкага савета прайшлі дэманстрацыі двухсот пратэстоўцаў супраць дрэнных умоў жыцця і заклікаў да выбараў і палітычных рэформаў. Выступоўцы на акцыі пратэсту пярэчылі супраць прызначэння Махамеда Баю кіраўніком медыя-арганізацыі, якая падтрымлівалася Сараджам, сцвярджаючы, што ён падтрымлівае фельдмаршала ЛНА Халіфа Хафтара.
16 верасня прэм’ер-міністр УНЗ Сарадж заявіў, што сыдзе ў адстаўку да канца кастрычніка 2020 года.
21 верасня ў Бенгазі працягнуліся пратэсты жыхароў, якія заклікалі да дэмакратыі і процідзеяння карупцыі, а 24 верасня ў Суг-Джуме, Трыпалі і Злітэне — супраць адключэння электраэнергіі. Пратэстоўцы ў Бенгазі былі атакаваны прыхільнікамі Хафтара, і адзін з арганізатараў прапаў без вестак. 24 верасня пратэсты суправаджаліся блакаваннем дарог і спальваннем шын.
23 верасня жыхары Гар’яна запатрабавалі правядзення муніцыпальных выбараў.
Кастрычнік 16 кастрычніка ў Сабхе прайшлі пратэсты супраць фельдмаршала Хафтара і дрэнных умоў жыцця.
19—30 кастрычніка, паводле звестак мясцовых лівійскіх СМІ, беспарадкі адбыліся ў Бенгазі і Сірце. Там прайшла забастоўка супраць адключэння электраэнергіі. Пратэсты сустрэлі слёзатачывым газам і пластыкавымі кулямі.
31 кастрычніка Сарадж адмяніў сваё рашэнне сысці ў адстаўку.
Зноскі
Катэгорыя:2020 год у Лівіі Катэгорыя:Пратэсты 2020 года Катэгорыя:Жнівень 2020 года Катэгорыя:Верасень 2020 года Катэгорыя:Кастрычнік 2020 года