Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве () — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка Гэта рэлігійная вышэйшая школа Пяцідзясятніцкай Царквы ў Польшчы, якая ажыццяўляе навучанне студэнтаў у галіне тэалогіі і якая мае права на наданне выпускнікам ступені бакалаўра багаслоўя. Заснаваная ў 1968 годзе ў рамках Аб’яднанай евангельскай царквы як Біблейская школа, пазней пераназваная ў Варшаўскую багаслоўскую семінарыю. З кастрычніка 2012 года мае дзеючую назву.
У якасці асноўнай мэты ўстанова ставіць перад сабой выхаванне інтэлекту і хрысціянскага характару студэнтаў, каб яны служылі Богу, Царкве і свету, як духавенства і свецкія людзі. Школа адкрыта для ўсіх евангельскіх пратэстанцкіх цэркваў. Працэс адукацыі ахоплівае наступныя сферы: біблеістыка, сістэматычнае багаслоўе, практычнае багаслоўе, гістарычнае багаслоўе. Навучацца можна па наступных спецыяльнасцях: Хрысціянскае лідарства (пастарства) Хрысціянская музычная служба Хрысціянскае кансультаванне і сацыяльная прафілактыка Педагогіка рэлігіі Хрысціянскія СМІ і сацыяльныя камунікацыі Місія і развіццё царквы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1968 год у Польшчы Катэгорыя:Пратэстанцтва ў Польшчы Катэгорыя:Семінарыі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы