Медыка-дыягнастычны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР № 92 ад 23 мая 1991 года ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце пачалі падрыхтоўку медыцынскіх сясцёр на ўмовах мэтавага прыёму. Функцыі кіраўніцтва аддзяленнем медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй спачатку выконвалі дэканы іншых факультэтаў: 1991—1997 — М. М. Пяткевіч 1997 — Г. Р. Мармыш 1998 — К. У. Вільчук

У 2000 годзе арганізаваны факультэт медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй (у 1998—2000 гадах — кіраўнік аддзялення, у 2000—2004 гадах — дэкан К. М. Іядкоўскі, з 2005 года — дэкан Я. М. Цішчанка).

Загад МАЗ РБ № 606 ад 16 ліпеня 2007 года «Пра некаторыя пытанні дзейнасці ўстановы адукацыі „Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт“» рэгламентаваў пераўтварэнне факультэта медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй у медыка-дыягнастычны факультэт з ажыццяўленнем падрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасцях «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычная справа». У 2008 годзе ўтвораны медыка-дыягнастычны факультэт. У 2010 годзе факультэт прайшоў акрэдытацыю.

Спецыяльнасці «Медыка-псіхалагічная справа», кваліфікацыя «ўрач», тэрмін навучання — 5 год, вочная форма навучання; «Сястрынская справа», кваліфікацыя «Медыцынская сястра з вышэйшай адукацыяй», тэрмін навучання — 5 год, завочная форма навучання.

Дэканы Яўген Міхайлавіч Цішчанка (2008—2013) Яўген Станіслававіч Окалакулак (2013—2020) Ірына Андрээеўна Курстак (з 2020)

Катэгорыя:2008 год у Гродне Катэгорыя:З’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:Вуліца Максіма Горкага (Гродна)