«Kwartalnik historii kultury materialnej» () — штоквартальны часопіс Інстытута археалогіі і этналогіі Полькай акадэміі навук. Выходзіць з 1953 года ў Варшаве. Станам на 2021 год выйшла 68 тамоў.
Змяшчае артыкулы па гісторыі і метадалогіі, методыцы даследавання матэрыяльнай культуры Польшчы і іншых краін Еўропы са старажытных часоў да XX ст., гісторыі матэрыяльнай вытворчасці (прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, будаўніцтва, горнай справы), гандлю, шляхоў і сродкаў зносін, вайсковай справы, дэмаграфіі, побыту. Публікуе гістарычныя дакументы і матэрыялы.
Шмат артыкулаў датычаць гісторыі Беларусі. Часопіс змяшчае рэцэнзіі на працы беларускіх навукоўцаў.
Рэдактары Аляксандр Гейштар (1953—1968) Казімір Маеўскі (1969—1975) Войцех Шыманьскі (1976—1991) Анджэй Клондэр (1992—2017) Эльжбета Мазур (з 2017)
Літаратура Пазднякоў, В. «Квартальнік гісторыі культуры матэр'яльнэй» / Валерый Пазднякоў — С. 159.
Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Катэгорыя:Этнаграфічныя часопісы Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1953 годзе Катэгорыя:Часопісы Польшчы