Станіслаў Кот (; , Руда, Падкарпацкае ваяводства, Польшча — ) — польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч. Правадзейны член Польскай АН (1928).

Біяграфія Вучыўся ў Львоўскім універсітэце. У 1912—1914 гадах даследаваў архівы і бібліятэкі ў Заходняй Еўропе. У 1920—1923 гадах прафесар Кракаўскага ўніверсітэта, пазбаўлены кафедры з-за пратэсту супраць арышту кіраўнікоў «Цэнтралева» (гл. Саюз абароны правоў і свабоды народа). Член партыі «Стронніцтво людовэ», з 1933 года ўваходзіў у склад яе кіраўніцтва. У 1939 годзе выехаў у Францыю, адзін з блізкіх супрацоўнікаў ген. У. Сікорскага. У верасні 1941 — ліпені 1942 гадоў пасол Польшчы ў СССР (удзельнічаў у перагаворах У. Сікорскага з І. Сталіным), у 1942—1943 гадах дзяржаўны міністр урада Польшчы на Блізкім Усходзе, у 1943 годзе міністр інфармацыі, у 1945—1949 гадах пасол у Італіі. Застаўся ў эміграцыі, жыў пераважна ў Парыжы. 3 1955 года старшыня партыі «Польске стронніцтво людовэ» (Польская народная партыя) у замежжы.

Даследаваў гісторыю палітычнай і грамадскай думкі Рэчы Паспалітай, яе культурныя сувязі з краінамі Еўропы. Заснавальнік выдання «Рэфармацыя ў Польшчы» (т. 1—8, 1921—1939). Аўтар мемуараў.

Выбраная бібліяграфія Rzeczpospolita Polska w literaturze politycznej Zachodu. Kraków, 1919; Andrzej Frycz Modrzewski: Studium z dziejów kultury polskiej wieku XVI. 2 wyd. Kraków, 1922; Ideologia polityczna i społeczna Braci Polskich zwanych arianami. Warzawa, 1932; Historia wychowania. T. l—2. 2 wyd. Lwów, 1933; Listy z Rosji do gen. Sikorskiego. Londyn, 1955; Rozmowy z Kremlem. Londyn, 1959; Jerzy Niemirycz: W 300-lecie ugody hadziackiej. Paryż, 1960; Polska Złotego Wieku a Europa. Warszawa, 1987.

Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дыпламаты Польшчы Катэгорыя:Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Мемуарысты Польшчы Катэгорыя:Правадзейныя члены Польскай Акадэміі навук