Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве была створана 22 лютага 2007 года. Гэта спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю і практычнага скіравання. Яна ажыццяўляе навучанне ў галіне шырока разглядаемай рэабілітацыі, неадкладнай медыцынскай дапамогі, дыеталогіі і медыцынскай псіхалогіі. Студэнты праходзяць практыку ў розных шпіталях Варшавы. Таксама ўстанова арганізуе разнастайныя курсы павышэння кваліфікацыі па свайму профілю.
Напрамкі навучання Фізіятэрапія Дыеталогія Неадкладная медыцынская дапамога Медыцынская псіхалогія
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:2007 год у Польшчы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы