«Салідарнасць» — беларуская газета. Недзяржаўнае выданне, друкаваны орган Беларускага Незалежнага прафсаюза. Заснавана Іванам Вацлававічам Юргевічам у красавіку 1991 года ў Салігорску.НПГБ: Сборник материалов по истории Независимого профсоюза горняков Беларуси. А.Довнар, Р.Ерошеня, Мн., ООО"Зималето". 2011, 340 ст. — https://belnp.org/storage/app/media/Files/Doc_tu/SbornikNPGB.pdf Гэта было першае незалежнае выданне Салігорска. Першыя нумары былі звярстаныя ў Салігорскай тыпаграфіі Рыгорам Сачыловічам.Интервью с редактором первой Солигорской независимой газеты — https://www.youtube.com/watch?v=-KiGU9lWG0s Галоўнымі рэдактарамі ў розныя перыяды былі Уладзімір Дуброўскі, Рыгор Сачыловіч, Віктар Бабаед і Віталій Мурылёў. Выданне ўвесь час падвяргацца ганенням і пераследу ўладаў. У ёй друкаваліся артыкулы як на рускай, так і на беларускай мовах. Галоўны рэдактар «Салідарнасці» Аляксандр Старыкевіч, былы галоўны рэдактар прафсаюзнай газеты «Беларускі час», якога звольніў новы прафсаюзны старшыня Леанід Козік, адданы Лукашенка.
Газета аднавіла выпуск 24 красавіка 2003 года пасля сямімесячнага перапынку на 16 старонках A3 накладам у 10000 асобнікаў. Наклад газеты ў 2005 годзе складаў 5400 асобнікаў.
3 чэрвеня 2003 года выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасці»: такім чынам рэдакцыя падтрымала «БДГ», якую таксама забараняў рэжым Лукашэнкі.
Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года газета зачынілася, таму што і «Белпошта», і «Белсаюздрук» адмовіліся яе распаўсюджваць — газета засталася без сродкаў да існавання. З 8 лютага 2006 года газета выходзіць толькі ў інтэрнет-версіі.
У дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года большасць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, якія асвятлялі іх ход, былі заблакаваныя, у тым ліку «Салідарнасць».
У красавіку 2011 года «Салідарнасць» атрымала папярэджанне ад пракуратуры за «дыскрэдытацыю» нацыі пры асвятленні выбуху у мінскім метрапалітэне.
На новы 2012 год «Салідарнасць» абнавіла веб-сайт.
Са жніўня 2020 года сайт «Салідарнасці» заблакаваны ў Беларусі. З 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта.
У ліпені 2022 году інтэрнет-рэсурсы газеты былі ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Узнагароды Прэмія «За ўклад у свабоду слова» (2004) Ганаровы дыплом Беларускай асацыяцыі журналістаў за выбітную працу журналіста Анастасіі Зелянковай (2019) Творчы конкурс «Вольнае слова»: 2020 — Таццяна Гусева — другое месца за серыю інтэрв’ю з Віктарам Бабарыкам 2025 — Таццяна Гусева — першае месца ў намінацыі «Інфармацыйныя жанры» за цыкл публікацый — гісторыі кахання беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне.
Гл. таксама Вераніка Чаркасава
Зноскі
Спасылкі Салідарнасть gazeta by
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1991 годзе Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2006 годзе Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:1991 год у Беларусі