Аляксандр Майсеевіч Ро́зін ( — ) — вучоны, геолаг, прафесар (1938), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940).

Біяграфія Нарадзіўся ў Магілёве. У 1908 годзе скончыў Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі. З 1909 года працаваў горным інжынерам па разведцы і выкарыстанню радовішчаў фарбуючых руд і вогнетрывалых глін на Ляхвай Гары каля Лоева. З 1927 года працаваў у Вышэйшым Савеце народнай гаспадаркі БССР на пасадзе намесніка начальніка горнага аддзела. З 1931 года — намеснік начальніка Беларускага геолагаразведачнага трэста, з 1933 года — начальнік групы даследаванняў і кансультант па мінеральнай сыравіне Навукова-даследчага інстытута прамысловасці БССР. У 1937—1941 гадах у Беларускім геалагічным упраўленні на пасадах намесніка начальніка, прафесара-кансультанта, начальніка сектара. У 1941—1942 гадах знаходзіўся ва эвакуацыі ў Куйбышаўскай вобласці, працаваў геолагам.

Памёр 20 красавіка 1942 года. Пахаваны на Гарадскіх могілках у Самары.

Навуковая дзейнасць У 1908—1937 гадах займаўся разведкай карысных выкапняў на тэрыторыі Беларусі. Даследаваў тарфяныя масівы Гомельскай вобласці, радовішчы кварцавых пяскоў, крэйды, фасфарытаў, фарбавых руд, вогнетрывалых глін і інш. На аснове геолага-геафізічных дадзеных выказаў меркаванне аб магчымасці наяўнасці на паўднёвым усходзе Беларусі саляносных тоўшч. Адзін з арганізатараў геалагічнай службы ў БССР. Аўтар каля 20 навуковых прац.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР 1952 года (пасмяротна) за адкрыццё і разведку Старобінскага радовішча калійных солей.

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях — Розін Аляксандр Майсеевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Сергей Бойко За нами — исторический оптимизм // Портал о нефти и химии Беларуси «Нефтехимия» Аляксандр Майсеевіч Розін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Фрайбергскай горнай акадэміі