«Зара́нка» — беларускае эміграцыйнае выдавецтва, якое існавала ў 1946—1972 гадах. Заснавана Язэпам Гладкім у Ватэнштэце. Выдала «Лемантар» (1946), падручнік геаграфіі (1947), чытанкі «Родны палетак» і «Малюнкі мінулага» (1947), «Наша краіна» і «Помнікі старажытнасці» (1948), зборнікі беларускіх народных песень і казак. Аднавіла дзейнасць у Нью-Ёрку ў пачатку 1960-х гадоў. Выпусціла больш за 10 кніжак і брашур, у тым ліку «Лемантар для школаў і хатняга навучання» (1964), «Для малых дзетак» (1965), зборнік народных песень «Дудар» (2-е выданне, 1970), «Прыказкі Лагойшчыны» (1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970), «Забабоны Лагойшчыны» (1972) і іншыя кнігі. Спыніла дзейнасць у сувязі са смерцю яго заснавальнікаВітаўт Кіпель. Беларусы ў ЗША. — Менск: «Беларусь», 1993. — С. 200..
Літаратура
«Заранка», бел. выдавецтва ў эміграцыі // Беларускі фальклор: энцыклапедыя. Т. 1: А капэла — Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — С. 525. — ISBN 985-11-0334-9 (Т. 1), ISBN 985-11-0335-7.
Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1972 годзе Катэгорыя:Ватэнштэт (Зальцгітэр) Катэгорыя:Нью-Ёрк Катэгорыя:1946 год у Германіі