Ніна Мікалаеўна Гурына () (, , Яраслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Расія) — , , СССР) — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук (1961).

Біяграфія У 1934 годзе Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. М. Пакроўскага. Працавала ў Кандалакшскім і Петразаводскім краязнаўчых музеях (1931—1932), Эрмітажы (1935—1938). З 1936 года пачала працаваць у Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры СССР.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Ёю выяўлена сотні неалітычных стаянак на Кольскім паўвостраве.

Вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне і іншыя археалагічныя помнікі Беларусі.

Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне (XVII—XIII стст. да н.э.) і прыналежнасць да культуры шнуравой керамікі.

У канцы 1950—пачатку 1960-х гадоў першая даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні. Выказала меркаванне, што Беларускае Панямонне, Літва і паўночна-ўсходняя Польшча ў часы мезаліту і неаліту ўваходзілі ў адзіную культурную вобласць, адзначыла асаблівасць мезалітычных прылад працы з паўднёва-заходняй Беларусі і магчымасць існавання там нёманскай культуры.

Працы Кнігі і брашуры Время, врезанное в камень: Из истории древних лапландцев / Н. Н. Гурина. — Мурманск: Книжное издательство, 1982. — 120 с.: ил. Древние кремнедобывающие шахты на территории СССР / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1976. — 178 с.: ил. История культуры древнего населения Кольского полуострова = The history of the culture of the Kola peninsula ancient population / Н. Н. Гурина; Российская академия наук, Институт истории материальной культуры. — Санкт-Петербург: Центр «Петербургское востоковедение», 1997. — 231, с.: ил. — (Археологические изыскания; 32). — ISBN 5-85803-064-5 Мир глазами древнего художника Карелии / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1967. — 39 с., 6 л. ил. Оленеостровский могильник / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт истории материальной культуры; [Вступ. статья В. И. Равдоникаса]. — Москва—Ленинград: Изд-во Академии наук СССР, 1956. — 431 с., 11 л. ил. — (Материалы и исследования по археологии СССР; № 47).

Літаратура Ліпніцкая, В. Гурына Ніна Нікалаеўна / Вольга Ліпніцкая // — С. 178. Ліпніцкая, В. Л. Гурына Ніна Нікалаеўна / В. Л. Ліпніцкая // — С. 282. Ліпніцкая, В. Л. Гурына Ніна Нікалаеўна / В. Л. Ліпніцкая // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 203. — ISBN 5-85700-077-7. Разин, Е. Здесь жили-были древние люди // Мурманский вестник. — 1999. — № . — 7 июля. — С.

Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН