Марыя Аляксандраўна Рыбакова (; , Масква) — руская пісьменніца, філолаг, унучка пісьменніка Анатоля РыбаковаПрограмма «Книжное казино».
Біяграфія Нарадзілася 26 мая 1936 года ў Маскве ў сям’і Аляксандра Анатольевіча Рыбакова і літаратурнага крытыка Наталлі Барысаўны Івановай (рэдактара часопіса «Знамя»).
Вучылася ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава на філалагічным факультэце, вывучала класічную філалогію. Потым вучылася ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Атрымала ступень доктара філасофіі ў Ельскім універсітэце, абараніўшы дысертацыю на тэму «Выкраданне дзяцей дэманамі старажытнасці: традыцыі апавядання, псіхалогія і замагільны свет».
У 2005—2006 гадах выкладала ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе. З восені 2007 года выкладае ва Універсітэце штата Каліфорнія ў Сан-Дыега.
Творчасць Аўтар пяці кніг, а таксама шматлікіх апавяданняў, апублікаваных у часопісах «Звезда», «Дружба народов» і «Иностранная литература».
Першая кніга («Ганна Гром і яе прывід») перакладзена на французскую, нямецкую і іспанскую мову.
Крытыка Для твораў Рыбаковай характэрны літаратурныя алюзіі, галоўныя тэмы яе прозы — каханне, расчараванне жыццём і смерцьОльга Славникова. Канарейка и смерть.
Кнігі Анна Гром и её призрак, Глагол, 1999. — ISBN 5-87532-059-1 Братство проигравших, Время, 2005. Слепая речь (сборник рассказов), Время, 2006. The Child-snatching Demons of Antiquity: Narrative Traditions, Psychology and Nachleben, диссертация, Йельский университет, 2004. Острый нож для мягкого сердца, Время, 2009. Гнедич, Время, 2011. Черновик человека, Эксмо, 2014. Если есть рай, Знамя, 2018.
Узнагароды прэмія «Эўрыка» (Масква, 2000), прэмія Сяргея Даўлатава (Санкт-Пецярбург, 2004), Руская прэмія (2011) за раман у вершах «Гнедзіч».
Спасылкі Ольга Лебедушкина. Роман с немцем, или Русский человек на rendez-vous с Западом Ольга Славникова. Та, что пишет, или Таблетка от головы
Катэгорыя:Філолагі Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя