Іна Віктараўна Мядзведзева (, , Беларуская ССР, СССР) — беларуская дзяржаўная дзяячка, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (з 2014 года).

Біяграфія З верасня 1986 да жніўня 1987 года працавала аператарам ЭВМ Рэспубліканскага вылічальнага цэнтра калектыўнага карыстання ЦСУ БССР. Скончыла ў 1991 годзе Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання». У 1991—1993 гадах працавала эканамістам, эканамістам 1-й і 2-й катэгорыі Галоўнага вылічальнага цэнтра Дзяржкамстата Беларускай ССР. З лістапада 1993 да верасня 1994 года — вядучы эканаміст Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу. З 1994 па 2001 год — працавала вядучым эканамістам, галоўным эканамістам і намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення нацыянальных рахункаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

У 1997 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Статыстыка». У 2001—2004 гадах працавала начальнікам Галоўнага ўпраўлення статыстыкі прадпрыемстваў і паліўна-энергетычнага комплексу Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 2004 да 2005 гадоў займала пасаду намесніка Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2005—2014 гадах працавала начальнікам галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года прызначана старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2014 года № 643 «О назначении И. В. Медведевой».

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2011) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2016) Дзве ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006, 2014) Тры ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2009, 2014, 2019) Падзяка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019) Ордэн Пашаны (2020) Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь (2026)

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь