Крысціна Бандурына () — беларуская паэтка, філолаг, перакладчыца.
Біяграфія Вучылася ў сярэдняй школе № 9 у Мазыры, скончыла філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць» (2017—2018). Рэдактарка інтэрнэт-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «TAUBIN».
Выпускніца Школы маладога літаратара «W/Rights» (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020).
Філолаг, рэдактар, вывучала беларускую і амерыканскую літаратуру. Жыве ў Мінску.
Творчасць Аўтарка зборніка вершаў «Homo» (2019, выдавецтва «Галіяфы») і зборніка перакладаў вершаў на рускую мову «Псалмы и сонники» (2021, выдавецкая серыя «UGAR»).
Вершы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую, шведскую і дацкую мовы.
Таксама піша прозу. У 2016 годзе дэбютавала ў часопісе «Дзеяслоў» з апавяданнем «Гарадскія ланцужкі»Крысціна Бандурына, Гарадскія ланцужкі. Апавяданне // Дзеяслоў № 4 (83), ліпень-жнівень 2016. — С. 136—141. .
Фіналістка конкурсу «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), удзельніца праграмы «Рэзідэнцыя маладога літаратара» (2015), фестывалю «Вершы на асфальце» (2015—2021), арганізатарка паэтычнага семінара з Вальжынай Морт (2017), праектаў «Вершаява» і «Transformation» Фонду Роберта Боша (2017—2018).
Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016).
Бібліяграфія «Homo». Мн.: Галіяфы, 2019. «Псалмы и сонники». М.: UGAR, 2021. «Самае трывожнае лета». Візенбург/Марк (Германія): Hochroth, 2023.
Крыніцы
Спасылкі
https://gomel.today/2020/11/25/288818.html
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты