Вольга Піліпаўна Пруднікава (, Магілёў, Беларуская ССР, СССР) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2017—2025).

Адукацыя У 1989 годзе скончыла Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Фізічныя метады і прыборы кантролю якасці»Выпускница Могилевского машиностроительного института назначена заместителем Министра энергетики.

У 1999 годзе скончыла Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства».

У 2010 годзе атрымала адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»Заместитель министра энергетики Прудникова О. Ф. .

Працоўная дзейнасць У 1989—1998 гадах працавала інжынерам, інжынерам другой катэгорыі па ахове прыроды і хімкантролю вытворча-тэхнічнага аддзела, затым намеснікам начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага прадпрыемства цеплавых сетак ВА «Магілёўэнерга».

З 1998 па 2010 год працавала намеснікам начальніка цеплатэхнічнай службы, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера па інавацыях і энергаэфектыўнасці і начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела РУП «Магілёўэнерга».

З 2010 па 2013 год — начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Аб’яднанае дыспетчарскае ўпраўленне» у Мінску.

З 2013 па 2017 год — начальнік вытворча-тэхнічнага ўпраўлення дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі Белэнерга.

Са студзеня 2017 года па май 2025 года — намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

2 чэрвеня 2025 года прызначана дырэктарам Дэпартамента энергетыкі Еўразійскай эканамічнай камісііДиректором Департамента энергетики ЕЭК назначена Ольга Прудникова .

Катэгорыя:Выпускнікі БІП — Інстытут правазнаўства Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь