Брыт Экланд (, народжаная Брыт-Марыя Экланд (), нар. ) — шведская актрыса і фотамадэль, якая дамаглася прызнання ў Вялікабрытаніі.

Найбольш за ўсё запомнілася як дзяўчына Бонда ў дзявятым фільме пра англійскага суперагента «Чалавек з залатым пісталетам» (1974). Акрамя гэтага актрыса з’явілася ў шэрагу іншых вядомых брытанскіх карцін, сярод якіх «Прыбраць Картэра» (1971), «Плецены чалавек» (1973), «Бакстэр!» (1973) і «Каралеўскі бляск» (1975).

У 1964 году Экланд выйшла замуж за брытанскага акцёра Пітэра Селерса, ад якога нарадзіла дачку. Пасля разводу ў 1968 годзе ў яе быў шэраг гучных раманаў, у тым ліку з музыкамі Лу Адлерам і Родам Сцюартам. У 1984 годзе яна выйшла замуж за ўдарніка з Stray Cats Сліма Джыма Фэнтама, з якім пазней развялася.

У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Жыццё і смерць Пітэра Селерса», у якім ролю Брыт Экланд выканала актрыса Шарліз Тэрон. У цяперашні час Экланд здымаецца на тэлебачанні, дзе выступае госцяй у розных тэлешоў.

Катэгорыя:Актрысы Швецыі Катэгорыя:Фотамадэлі Швецыі