Ру́днікі, РуднікаўскаеВодохранилища — Брестская область. Общая характеристика водохранилищ. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» — вадасховішча ў Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Ясельда, за 2,5 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Руднікі.

Створана ў 1978 годзе. Плошча паверхні складае 0,876Водохранилища — Брестская область. Морфометрические показатели и характерные уровни. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,8 км, даўжыня берагавой лініі 4,2 км, даўжыня агараджальнай дамбы 2,2 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча дасягае 2,5 м, сярэдняя — 1,86 м. Поўны аб’ём вады складае 1,1 млн м³.

Вадасховішча наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Ясельда па канале праз сажалку з дапамогай помпавай станцыі. Вада забіраецца праз вежавы вадаскід. Выкарыстоўваецца вадасховішча ў мэтах рыбагадоўлі і арашэння.

Літаратура

Спасылкі Водохранилища — Брестская область. Общая характеристика водохранилищ. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Брестская область. Морфометрические показатели и характерные уровни. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Брестская область. Описание гидротехнических сооружений. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Вадасховішчы Пружанскага раёна Катэгорыя:Басейн Ясельды Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе