Павел Рыгоравіч Казлоўскі (,  — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1974).

Біяграфія Да 1941 года вучыўся ў Віленскім універсітэце, працаваў рэпетытарам і сакратаром у адваката ў Вільні. У Вялікую Айчынную вайну ў партызанах у Вілейскай вобласці. З 1944 года ў Пракуратуры БССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1960 годзе. У 1957—1986 гадах у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Навуковыя даследаванні Даследаваў гісторыю сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі XVII—XVIII ст. Аўтар прац па крыніцазнаўстве і дэмаграфіі беларускай вёскі. Член аўтарскага калектыву «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), адзін з рэдактараў і складальнікаў серыі зборнікаў дакументаў «Інвентары магнацкіх уладанняў Беларусі XVII—XVIII стст.» («Маёнтак Смаргонь», 1977, «Маёнтак Цімкавічы», 1982). Адзначыў высокую культуру гаспадарання на беларускай вёсцы ў XVII—XVIII ст., што не саступала ўзроўню суседніх краін. Аспрэчыў памылковыя і тэндэнцыйныя меркаванні аб заняпадзе сельскай гаспадаркі Беларусі напярэдадні далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Адзін з перакладчыкаў на беларускую мову кнігі «Літоўская гаспадыня» (1993).

Бібліяграфія Крестьяне Белоруссии во второй половине XVII—XVIII в. Мн., 1969; Struktura własności ziemskiej i faktycznego posiadania ziemi w zachodniej i środkowej Białorusi w drugiej połowie XVIII w. // Roczniki dziejoów społecznych i gospodarczych. Poznań, 1972. T. 33; Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974; Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII — первой половине XIX в. Мн., 1982; Пусть знают и помнят потомки: Браславщина в 1941—1944 гг. Мн., 1994 (разам з П. Сырмахам); Отраслевая структура сельского хозяйства в поместьях Белоруссии во второй половине XVIII в. // Проблемы аграрной истории (с древнейших времен до XVIII в.). Мн., 1978. Ч. 1; Опыт ведения сельского хозяйства Белоруссии второй половины XVIII в., отраженный в инструкциях и распоряжениях магнатов // Из исторического опыта сельского хозяйства СССР. М., 1969; Мелиорация Полесья в досоветский период // Проблемы Полесья. Мн., 1978. Вып. 5.

Літаратура

Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны