Міхноўка () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на паўднёвы захад ад г. Смаленска, ля аўтадарогі (Смаленск — Красны — Гусіна). Насельніцтва — 570 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Міхноўскага сельскага паселішча.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Спасылкі Михновка / Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)