Тэхнічны ўніверсітэт у Зволене — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Зволене.

Гісторыя Універсітэт быў заснаваны як вышэйшая навучальная ўстанова ў 1952 годзе. У той час ён называўся каледжам лясной гаспадаркі і тэхналогіі драўніны. У 1991 годзе каледж набыў статус універсітэта і быў перайменаваны ў Тэхнічны ўніверсітэт у Зволене.

Структура Факультэт лясной гаспадаркі Факультэт дрэваапрацоўкі Факультэт экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя Інжынерны факультэт

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Славакіі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Зволен