Новыя Бацекі () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 12 км на захад ад Смаленска на Віцебскай шашы, на правым беразе ракі Дняпро каля вусця ракі Вольша. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Віцебск. Насельніцтва — 895 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Гнёздаўскага сельскага паселішча.
Славутасці Гарадзішча эпохі мезаліту, неаліту і бронзавага веку каля вёскі на правым беразе ракі Вольша.
Спасылкі Новыя Батеки / Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)