Ютла́ндыя (, : «Краіна ютаў», ) — паўвостраў у Еўропе, падзяляе Балтыйскае і Паўночнае мора. Плошча каля 40 тысяч км². Уздоўж узбярэжжа звычайны дзюны, якія часам утвараюць пясчаныя астравы, аддзеленыя ад узбярэжжа мелкаводнымі лагунамі. Усходнія берагі Ютландыі моцна парэзаныя залівамі. Складзеная пераважна вапнякамі і глінамі, якія перакрыты ледавіковымі адкладамі. Вышыня да 173 м. Рэльеф роўны, месцамі невысокія груды марэннага паходжання. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C, ліпеня — 15 °C. Выпадае 600—800 мм ападкаў. У падставе Ютландыі пабудаваны Кільскі канал. Лес займае каля 9 % паверхні. Інтэнсіўная сельская гаспадарка. Рыбалоўства.

Паўночны ўскраек паўвострава быў у выніку паводкі 1825 года аддзелены Лім-фіёрдам у асобны востраў, але традыцыйна працягвае разглядацца як яго частка.

Гл. таксама Рака Віда Возера Болінг Горад Скаген

Літаратура

Спасылкі

Ютландыя ў ВСЭ.

Катэгорыя:Паўвостравы Еўропы Катэгорыя:Геаграфія Даніі Катэгорыя:Геаграфія Германіі Рэльеф Германіі Катэгорыя:Паўвостравы паводле алфавіта