Ядвіга Казіміраўна Яловічава () — беларускі географ, геолаг, палінолаг. Доктар геаграфічных навук (1992), кандыдат геолага-мінералагічных навук (1977), старшы навуковы супрацоўнік (1986), дацэнт (2008), прафесар (2016).

Біяграфія Нарадзілася 5 чэрвеня 1946 года ў в. Аляксандрава Мінскага раёна Мінскай вобласці.

У 1969 годзе скончыла геолага-геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Геаграфія». У 1972 годзе скончыла аспірантуру ў Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце па спецыяльнасці «Агульная і рэгіянальная геалогія».

Працавала ў Інстытуце геалагічных навук (1972—2003, галоўны навуковы супрацоўнік). У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Геалагічныя ўмовы залягання і палеабатанічная характарыстыка адкладаў шклоўскага (рослаўльскага) міжледнікоўя Беларусі і сумежных тэрыторый».

З 2003 года працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на геаграфічным факультэце (прафесар, у 2003—2017 гадах — загадчык кафеды фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій).

Навуковыя інтарэсы: стратыграфія; палеагеаграфія плейстацэна Беларусі.

Памерла 9 жніўня 2024 года.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006).

Крыніцы

Літаратура Геологические условия залегания и палеоботаническая характеристика отложений шкловского (рославльского) межледниковья Белоруссии и смежных территорий : автореферат диссертации … кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.01 / Еловичева Ядвига Казимировна. — Вильнюс, 1977. Яловічава Ядвіга Казіміраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 261. Еловичева Ядвига Казимировна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 495. Еловичева Ядвига Казимировна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 73.

Спасылкі

Ядвига Казимировна Еловичева. Библиографический указатель научных трудов и учебных пособий