Сож () — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Талашкінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 59 жыхароў (2007).
Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 7 км на поўдзень ад Смаленска, на беразе ракі Сож. За 5 км на захад ад вёскі праходзіць аўтадарога Арол — Віцебск. За 11 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Рослаўль.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .
Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)