Анатоль Агапеевіч Круглоў (, с. Курганава, Ярцаўскі раён, Смаленская вобласць, РСФСР — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1996), прафесар (2008).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (кваліфіацыя «Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры», 1958; аспірантура, спецыяльнасць «Навуковы атэізм», 1969).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1968, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі паўднёвых і заходніх славян, прафесар, у 1979—1983 — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя і тэорыя рэлігіі і свабодамыснасці.
Літаратура Основы научного атеизма / А. А. Круглов. — Минск, 1983. Развитие атеизма в Белоруссии (1917—1987) / А. А. Круглов. — Минск, 1989. Религиоведение : пособие для студентов вузов / А. А. Круглов. — Минск, 2008. Круглоў Анатолій Агапеевіч / П. М. Бараноўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 1999. — Т. 8. — С. 482. Круглов Анатолий Агапеевич // Философы России ХIХ—ХХ столетий : биографии, идеи, труды / А. П. Алексеев. — Москва, 1999. — С. 499. Круглов Анатолий Агапеевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Минск, 2001. — С. 147. Анатолий Агапеевич Круглов / В. А. Федосик, О. И. Малюгин // Журнал Белорусского государственного университета. История. — 2017. — № 2. — С. 131—133. — Наши юбиляры.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі