Ма́ркавічы (, ) — вёска ў Гомельскім раёне, цэнтр Маркавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Гомеля, каля правага берага ракі Быкоўка.
За 4,1 км на захад ад вёскі знаходзіцца прыпыначны пункт чыгункі Краўцоўка (можна даехаць па шашэйнай дарозе Маркавічы — Краўцоўка).
Транспартная сетка Праз вёску праходзіць аўтадарога Н-4094 Рудня-Прыбыткоўская – Глыбоцкае.
Гідраграфія Рака Быкаўка (прыток ракі Нямыльня).
Гісторыя У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1526—1531 гг. Але Міхайлаўская царква, якая стаяла ў цэнтры вёскі, была пабудавана яшчэ ў 1448 годзе.
Паходжанне назвы Ад імя заснавальніка вёскі — Марка
Насельніцтва 1999 год — 923 жыхары, 450 двароў.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Таісія Васілеўна Мельчанка (нар. 1947) — беларуская пісьменніца.
Спасылкі
Катэгорыя:Маркавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна