Гміна Лінава () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў ЛінавеGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Лінава перададзены часткі тэрыторый скасаваных гмін Байкі, Шані і Мікіцічы, а таксама частка тэрыторыі (нескасаванай) гміны Гарадзечна.

1 красавіка 1932 года гміна скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Малеч, Пружаны і Шарашова.

Катэгорыя:Гміны Пружанскага павета Катэгорыя:Зніклі ў 1932 годзе